18:04 | 28 октября, 2020

С 29 ноября по 1 декабря в Столбцах будет проходить фестиваль документального кино о правах человека.

Міжнародны фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека WATCH DOCS Belarus запрашае жыхароў Стоўбцаў на прагляд лепшай дакументалістыкі з усяго свету, а таксама дыскусіі і сустрэчы з цікавымі гасцямі!

На 3 дні ў нас ёсць годны план: мы будзем глядзець адборныя кінастужкі рэжысёраў з усяго свету і абмяркоўваць праблемы з класнымі экспертамі.

Кранальныя, натхняльныя, правакацыйныя і захапляльныя – усе фільмы пакідаюць моцныя эмоцыі і прапануюць няпростыя развагі пра тое, што чалавек робіць з чалавекам.

Праз рэальныя чалавечыя гісторыі, адкрытыя факты, шчырасць мы падымаем тэму свабоды і яе межаў, правоў і чалавечай годнасці. У нас няма кепскіх і добрых персанажаў, правільных адказаў і абавязковага хэпі энду.

Разам з рэжысёрамі-дакументалістамі усяго свету прапануем адарвацца ад серыяльнай жуйкі і паспрачацца аб свабодзе, задумацца пра тое, што і чаму нас абурае.

Сустракайце 3 фільма, сюжэт якіх па напале і неверагоднасці нашмат пераўзыходзіць баевікі і трылеры. Бо гаворка пра рэальных людзей і падзеі!

ПРАГРАМА ФЕСТЫВАЛЯ

29 ЛІСТАПАДА, пятніца

Пачатак: 18:00

Стаўбцоўскі раённы цэнтр культуры (вул. Багінскага, 2)

Фільм «Сустрэча выпускнікоў» (Швецыя) рэж. Ганна Одэлл.


Першым фільмам нашага кінамарафона стане праца скандальнай шведскай актрысы і рэжысёра Ганны Одэл «Сустрэча выпускнікоў».

«Сустрэча выпускнікоў» – выбітная праца аб праблеме булінга ў школьным асяроддзі. Пасля таго, як аднакласнікі Ганны не запрасілі яе на вечар сустрэчы выпускнікоў, мастачка зняла фільм пра тое, наколькі эксцэнтрычнай гэтая сустрэча магла б стаць, калі б Одэл ўсё ж яе наведала і зрабіла б усё, чаго яе аднакласнікі імкнуліся пазбегнуць. Другая, дакументальная частка фільма ставіць пытанні пра чалавечую гатоўнасць глядзець у вочы праўдзе, памяці аб зробленым у далёкім мінулым гвалце і этыцы самастойнага псіхалагічнага росту – выхаду са стану ахвяры.

30 ЛІСТАПАДА, субота

Пачатак: 16:00

Дзіцячая бібліятэка імя Якуба Коласа (вул. Сацыялістычная, 79)

Фільм «Хартум па-за гульнёй» (Судан, Нарвегія, Данія), рэж. Марва Зейн


Пры дзеючым у Судане ісламскім ваенным і палітычным рэжыме, жанчынам не дазваляецца гуляць у футбол, а нам не дазваляецца здымаць фільмы, але ...». Першая ж фраза фільма задае тон гісторыі пра групу жанчын, якія кідаюць выклік рэпрэсіўнага рэжыму, чые законы не дазваляюць ім ісці за сваёй марай. Сара, незвычайная i прадпрымальная маладая жанчына з Судана, марыць пра футбольную каманду, якая аднойчы прыме ўдзел у чэмпіянаце свету па футболе сярод жанчын пад эгідай ФІФА. Яна і яе сяброўкі па камандзе жывуць на ўскраіне суданскай сталіцы Хартума, горада кантрастаў і супярэчнасцяў, дзе сямейныя традыцыі, палітыка і рэлігія кіруюць жыццёвымі планамі. Але дзякуючы іх агульнай любові да спорту, моцным сувязях і вулічнай кемлівасці, гэтыя бясстрашныя і нязломныя жанчыны кідаюць выклік грамадскім нормам і стэрэатыпным уяўленьням пра сваю краіну.

1 СНЕЖНЯ, нядзеля

Пачатак: 16:00

Стаўбцоўскі раённы цэнтр культуры (вул. Багінскага, 2)

Фільм «Вырасла, пакуль ты спала” (Польша), рэж. Марцін Саутэр


Караліна Орсік піша навуковую працу ў Акадэміі музыкі ў Польшчы. Калісьці ў звычайнай музычнай школе ў мястэчку Дзятлава яе заўважылі выкладчыкі з Беларускай музычнай акадэміі. Пасля яе запрасілі на навучанне ў Польшчу.

Караліна мела шмат канцэртаў у розных краінах, шмат падарожнічае, але заўсёды прыязджае ў родную вёску Аханяны да бабулі, якая яе і выхавала. Гэта сапраўднае падарожжа ў часе: з Еўропы на Усход. З вялікага гораду ў маленькую вёску на ўскрайку лесу, дзе жывуць усяго з тузін людзей. Гэта падарожжа са свету музыкі Караліны ў свет ейных дзіцячых мараў.

БОНУС

1 снежня а 14.30 запрашаем жыхароў і гасцей Стоўбцаў на экскурсію па забудове рыначнай плошчы якую для нас правядзе краязнаўца і гісторык Ігар Іваноў.

С 29 ноября по 1 декабря в Столбцах будет проходить фестиваль документального кино о правах человека. фото 2

Комментарии авторизированных пользователей 0

Зарегистрируйтесь или войдите, чтобы оставить комментарий (сейчас комментариев: 0)



Оставить комменатрий без регистрации на сайте

Комментарии для сайта Cackle